Ціханоўская перахварэла на каранавірус

06.01.2021 / 21:53

Гэта пацвердзіла Свабодзе прэс-сакратар Ціханоўскай Ганна Красуліна.

«Так, Святлана перанесла каранавірусную інфекцыю. Цяпер яна пачуваецца добра і вяртаецца да працы ў офісе. Да гэтага Святлана была на самаізаляцыі пасля снежаньскага візіту ў Іспанію», — сказала Красуліна.