Лукашэнка пра падзеі 6 студзеня ў Вашынгтоне: Хоць у гэтым ёсць нейкая справядлівасць з боку Трампа

07.01.2021 / 15:35

БелТА

Выступаючы сёння перад вернікамі на Раство, Лукашэнка закрануў і падзеі ў Вашынгтоне, калі прыхільнікі Трампа, які прайграў выбары, уварваліся ў будынак Капітолія, дзе зацвярджалі перамогу Байдэна.

«Хто б мог, Уладыка (мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін), падумаць, што сёння ў ноч (па нашаму) будуць штурмаваць Капітолій — цытадэль сусветнай дэмакратыі, як яны сябе падавалі. Хто б мог падумаць? Ніхто. Хоць у гэтым ёсць нейкая справядлівасць з боку Трампа. Але гэта дрэнна. Гэта дрэнна, калі ідуць на штурм і гінуць людзі», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Nashaniva.com