Лукашэнка на Раство ў храме згадаў, як нашы продкі жылі да 1917 года

07.01.2021 / 17:59

president.gov.by

Падчас наведвання новага храма ў Масюкоўшчыне 7 студзеня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што наконт пандэміі каранавіруса вельмі перажывае. На яго думку, у параўнанні з некаторымі іншымі краінамі сітуацыя з каранавірусам ў Беларусі не такая трагічная. Словы прыводзіць прэс-служба.

— Гэта грамадская катастрофа. Не дай бог нам гэта перажыць. І дзякуй яму за тое, што і ў першую хвалю хваробы, і ў другую ён аберагаў нас. Дай бог, каб было не горш, — дадаў ён.

Таксама ён нагадаў аб тым, як жылі пакаленні нашых продкаў пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 і да яе.

— Ну не хочам мы, я гэта дакладна ведаю, каб нашы дзеці хадзілі ў лапцях і зноў пад бізуном. Ну не трэба нашым дзецям гэта! — сказаў на заканчэнне Лукашэнка.