На МКАД «Вольва» не ўлічыў умовы надвор'я, машыну расплюшчыла аб ліхтар

07.01.2021 / 20:14

Пра выпадак піша ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

«Вольва» рухаўся па МКАД з боку вул. Ф. Скарыны ў кірунку Ваўпшасава.

Кіроўца пры выбары хуткасці не ўлічыў умовы надвор'я, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Пасля чаго аўтамабіль апынуўся ў кювеце.

У выніку ДТЗ кіроўца і 33-гадовая пасажырка дастаўлены ў бальніцу.

Nashaniva.com