Памёр паліцэйскі, які пацярпеў падчас штурму Кангрэса прыхільнікамі Трампа

08.01.2021 / 10:09

Памёр паліцэйскі, які атрымаў раненні ў ходзе штурму будынка Кангрэса ЗША прыхільнікамі дзейнага прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе CNN.

Супрацоўнік паліцыі Браян Сікнік памёр увечары 7 студзеня, гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай паліцыяй Капітолія. Паліцэйскі, які атрымаў траўмы пры сутыкненні з прыхільнікамі Трампа, вярнуўся ў размяшчэнне часткі і страціў прытомнасць. Сікніка даставілі ў бальніцу, але дактарам не ўдалося выратаваць яго жыццё, паведаміла паліцыя Капітолія. Па факце здарэння праводзіцца расследаванне.

Сікнік, які служыў у паліцыі Капітолія з 2008 года, стаў пятым загінулым пры беспарадках у Вашынгтоне 6 студзеня.

Nashaniva.com