Лукашэнка — Фазэлю: Ніякай небяспекі для правядзення ЧС у Мінску няма — ні па каранавірусе, ні палітычнай
11.01.2021 / 11:34
БелТА
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазэлем у Мінску.
«Мы з табой перахварэлі на ўсялякія хваробы — можам вітацца як заўгодна, — сказаў Лукашэнка. — Напэўна, мы паспяхова перанеслі гэтую хваробу, і надалей нам будзе лягчэй. Я лічу, што самая лепшая вакцына ад каранавіруса — гэта перанесеная чалавекам хвароба: тады выпрацоўваецца імунітэт».
«Як прэзідэнта Федэрацыі і асабістага сябра Беларусі хачу запэўніць, што ніякай небяспекі ні па якіх пытаннях у Беларусі няма і не будзе — ні па каранавірусе, ні з пункту гледжання палітычнай бяспекі або фізічнай бяспекі людзей, якія жывуць тут і прыязджаюць да нас як госці», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.