У Беларусі забралі чэмпіянат свету па хакеі

Мінск пазбаўлены права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Адпаведнае рашэнне апублікавана на сайце ІІХФ.

18.01.2021 / 18:32

Нагадаем, турнір павінен быў прайсці ў Рызе і Мінску з 21 мая да 6 чэрвеня ў 2021 годзе. Пры гэтым Латвія яшчэ ў верасні адмовілася прымаць чэмпіянат разам з Беларуссю.

11 студзеня Рэнэ Фазель прыляцеў у Беларусь, дзе сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Неўзабаве прэзідэнт ІІХФ таксама заявіў, што правесці чэмпіянат у Мінску будзе вельмі складана.

У канцы мінулага тыдня кампаніі Skoda, Nivea і Liqui Moly адмовіліся спансіраваць турнір, калі ён пройдзе ў Беларусі.

Nashaniva.com