У чацвер — рэзкая змена ўмоў надвор'я: у Мінску чакаецца каля нуля

Сёння а 7-й раніцы ў Мінску было -18°С, цяпер (каля 11:00) прыкладна -14°С, і цягам дня чакаецца марознае надвор'е.

20.01.2021 / 11:10

Але ў чацвер чакаецца рэзкае змяненне ўмоў надвор'я: удзень будзе ад -2..+4°С, паведамляе pogoda.by.

У Мінску ўначы снег, а днём чакаецца каля нуля і дождж.

Таксама ўначы і раніцай у многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаецца галалёд.

У Гродне і Брэсце да +2°С.

Nashaniva.com