Афіцыйны Мінск запрошаны на інаўгурацыю Байдэна

Яго на інаўгурацыі 46-га прэзідэнта ЗША прадставіць часовы павераны ў справах Беларусі Дзмітрый Басік.

20.01.2021 / 14:12

Пра гэта Tut.by паведамілі ў МЗС Беларусі.

У адпаведнасці з прынятай у ЗША пратакольнай практыкай дэлегацыі замежных дзяржаў запрашаюцца на мерапрыемства на ўзроўні кіраўнікоў сваіх дыпламатычных місій. Аналагічнае запрашэнне паступіла і ў адрас беларускага боку.

— Мы яго, вядома, прынялі. Плануецца, што наша краіна будзе прадстаўленая, адпаведна, на ўзроўні кіраўніка пасольства ў Вашынгтоне. Цяпер гэта часовы павераны ў справах — Дзмітрый Басік, — распавёў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Нагадаем, інаўгурацыя 46-га прэзідэнта краіны Джо Байдэна пройдзе апоўдні па мясцовым часе (20:00 па мінскім).

Nashaniva.com