Гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленку і Марыю Тарасенка прызналі палітвязнямі

18 студзеня сілавікамі быў затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна» Леанід Судаленка. Таксама позна ўвечары 18 студзеня была затрыманая і змешчаная ў ІЧУ валанцёрка Гомельскага аддзялення ПЦ «Вясна» Марыя Тарасенка.

20.01.2021 / 19:33

Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Яны патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты праваабаронцаў, спынення пераследу і ціску ў дачыненні да ўсіх праваабаронцаў краіны, неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій.