Мадура заявіў пра перамогу Венесуэлы над Трампам

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура назваў «перамогай Венесуэлы» сыход з пасады прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён прамовіў гэтыя словы, выступаючы на ўручэнні Нацыянальнай прэміі ў галіне культуры.

21.01.2021 / 09:32

«Сёння, 20 студзеня, сышоў Дональд Трамп. Сышоў, сышоў, сышоў! Мы яго перамаглі. Гэта перамога для Венесуэлы. Ён сышоў зусім адзін (…) Гэта наш трыумф», — сказаў венесуэльскі лідар.

Ён падкрэсліў, што чакае паляпшэння стасункаў з ЗША пры Адміністрацыі Джо Байдэна, але нагадаў, што з сыходам Трампа амерыканская «імперыя» застаецца на месцы. Ён нагадаў, што абраны Байдэнам дарадца ў міжнародных справах Энтані Блінкен падтрымлівае апазіцыйнага венесуэльскага палітыка Хуана Гуайда.

У апошні дзень на пасадзе Трамп паспеў увесці новыя санкцыі супраць рэжыму Мадуры.