Ізраіль на тыдзень «запячатае» краіну з-за каранавіруса

Ізраіль прыпыніць міжнароднае авіязлучэнне з 26 па 31 студзеня, каб затармазіць распаўсюд новых штамаў каранавіруса.

24.01.2021 / 19:52

Рашэнне ўхваліў Кабінет міністраў, паведаміла газета Haaretz.

«Мы наперадзе ўсяго свету. Ніводная нацыя не зрабіла таго, што мы збіраемся зрабіць — мы герметычна запячатаем краіну»,—заявіў падчас пасяджэння ўрада прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.