Балаба: Мінскі АМАП гатовы да магчымых вясновых акцый пратэсту

Камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Балаба заявіў, што яго падраздзяленне гатова да магчымых вясновых пратэстаў. Пра гэта ён паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ, піша Tut.by.

24.01.2021 / 21:20

Скрыншот СТБ

— Дзейнасць нашага падраздзялення заключаецца ў тым, каб быць у пастаяннай баявой гатоўнасці, таму мы гатовыя заўсёды. І, паверце, адказ заўсёды будзе парытэтным — сказаў Балаба, каментуючы пытанне аб магчымых акцыях пратэсту вясной.

Ён таксама адзначыў, што тэма звальненняў супрацоўнікаў АМАПа — гэта проста фікцыя.

— У любой арганізацыі грамадзянскай ідзе пастаянны рух, перамяшчэнне. Хтосьці пераводзіцца, хтосьці знаходзіць сабе новае месца, хтосьці сыходзіць на пенсію — на іх месца прыходзяць маладыя, — заявіў камандзір сталічнага АМАПа.

Ён падкрэсліў, што зараз дынаміка камплектавання падраздзяленні нават лепшая, чым у мінулым і пазамінулым гадах.

Дзмітрый Балаба таксама распавёў, як змагаецца са стрэсам.

— Я вельмі люблю займацца спортам. Менавіта такім чынам і здымаю стрэс. Фізічныя нагрузкі дзесьці дапамагаюць пры выкананні задач. Гэтак жа, як і большасць супрацоўнікаў, якія служаць у падраздзяленні.