На паляванні ў Дзятлаўскім раёне мінчук выпадкова застрэліў егера

Здарэнне адбылося ноччу 22 студзеня.

25.01.2021 / 11:39

СК

59-гадовы мінчук на паляванні ў лесе страляў у бок дзікай жывёлы, аднак не пераканаўся ў адсутнасці людзей у кірунку стрэлу.

У выніку параніў 46-гадоваага егера Дзятлаўскага лясгаса, ад чаго той памёр на месцы здарэння.

Распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 (Прычыненне смерці па неасцярожнасці). Мінчук затрыманы, паведамляе СК.