Мінздароўя: За суткі 1024 выпадкі каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 1024 выпадкі каранавіруса, выпісаныя 618 пацыентаў.
25.01.2021 / 13:33
Учора былі 1752 выпадкі. Наогул 1024 выпадкі — гэта мінімум за апошнія тыдні, так з 1 студзеня ніжэй за 1700 не апускалася, апроч 5 студзеня (1256 выпадкаў) і 19 студзеня (1356).
З пачатку пандэміі зарэгістравана 238 635 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 224 171.
За ўвесь час памерлі 1658 чалавек (7 за суткі).
За мінулыя суткі выкананы 9694 тэсты (за ўвесь час 4 375 265 тэстаў).