Невядомыя вывезлі з Расіі юрыста фонду Навальнага, беларуса Уладлена Лася

Невядомыя людзі ў цывільным вывезлі юрыста Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага Уладлена Лася на мяжу з Беларуссю, пасля чаго ён быў дэпартаваны. Відэазварот Лася апублікаваны на YouTube-канале штаба палітыка Аляксея Навальнага.

25.01.2021 / 20:42

«Яны закавалі мяне ў кайданкі і надзелі мяшок на галаву. Пагрузілі ў мікрааўтобус, і мы каля дзесяці гадзін ехалі ў бок Рэспублікі Беларусь. Пасля паўночы, калі мінаў тэрмін майго добраахвотнага ад'езду з Расійскай Федэрацыі, мне паведамілі, што я парушыў гэты тэрмін і цяпер я дэпартаваны», — распавёў Лось, адзначыўшы, што цяпер яму нельга будзе вярнуцца ў Расію цягам пяці гадоў.

Зараз Лось знаходзіцца ў бяспецы.

Лось — грамадзянін Беларусі, з 2013 года ён жыве ў Расіі.

Nashaniva.com