Мінскія ўлады паведамілі пра пахаладанне да вечара і магчымую галалёдзіцу

Да вечара ў Мінску чакаецца паніжэнне тэмпературы.

26.01.2021 / 14:22

Камунальным службам сталіцы даручана аператыўна прыняць меры па супрацьгалалёднай апрацоўцы гарадскіх вуліц, паведамляецца ў тэлеграм-канале «Мінск-афіцыйна».

Дарожныя службы пачнуць апрацоўваць вуліцы і дарогі з 15:00. Увага найперш будзе нададзена тратуарам.

Для апрацоўкі прыменяць пясчана-саляную сумесь. Улады заклікаюць прадпрыемствы і арганізацыі таксама ўключыцца ў гэтую працу і прывесці ў бяспеку свае тэрыторыі.

Nashaniva.com