На праспекце Дзяржынскага дзяўчына на аўто загінула, урэзаўшыся ў слуп

Здарэнне адбылося а 2-й ночы каля дома №92 на праспекце Дзяржынскага ў Мінску.

27.01.2021 / 09:09

29-гадовая дзяўчына не справілася з кіраваннем, выехала за межы дарогі і ўрэзалася ў мачту асвятлення.

Кіроўца атрымала цялесныя пашкоджанні, ад якіх памерла на месцы здарэння, паведамляе СК.