Пад Іўем мікрааўтобус вылецеў з трасы і перакуліўся. Кіроўца загінуў

Здарэнне адбылося 26 студзеня каля 14:05.

27.01.2021 / 10:47

Фота прэс-служба МУС

52-гадовы кіроўца Volkswagen Transporter ехаў па трасе Іўе — Дуды — пад'езд да аўтадарогі Мінск — Гродна, паведамляе прэс-служба МУС.

Каля в. Станевічы ён няправільна абраў хуткасць руху, не ўлічыў умовы надвор'я. У выніку машына з'ехала ў левы кювет і перакулілася.

Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Nashaniva.com