У Літве каранцін і абмежаванні на перамяшчэнні працягнулі да сакавіка

Урад Літвы працягнуў каранцін і абмежаванні перамяшчэння паміж самакіраваннямі да канца лютага. Да гэтай даты працягнутыя абмежаванні на перамяшчэнне паміж самакіраваннямі, за выключэннем паездак да месца жыхарства, у іншае самакіраванне з-за смерці блізкіх сваякоў, на працу, а таксама ў месцы міжнародных паездак і з іх.

28.01.2021 / 09:40

Delfi

«Колькасць выпадкаў у Літве скарачаецца, але тэмпы скарачэння, у параўнанні з папярэднімі тыднямі, замарудзіліся», — цытуе Delfi міністра аховы здароўя Арунаса Дулькіса.

Паводле Міністэрства, цяпер імунітэт да COVID-19 ёсць прыкладна ў 7% насельніцтва Літвы: у прышчэпленых хоць бы першай дозай вакцыны (каля 2%) або ў перахварэлых на каранавірус у апошнія паўгода (каля 5%).

Каранцін уведзены ў Літве 7 лістапада, з 16 снежня яго рэжым стаў больш жорсткім. У гэты момант у краіне забароненая дзейнасць большасці крам, месцаў спорту і адпачынку, забароненыя сходы і абмежаванае перамяшчэнне людзей паміж самакіраваннямі.