У СК пракаментавалі гісторыю з Цімам Беларускіх

У дачыненні да артыста Цімы Беларускіх распачата крымінальная справа, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва УСК па Мінску.

29.01.2021 / 16:47

— Паводле следства, ноччу 6 студзеня ў памяшканні аднаго з гульнявых клубаў у Мінску супрацоўнікамі міліцыі затрыманы 22-гадовы малады чалавек, пры асабістым ператрусе у якога выяўлены небяспечны наркатычны сродак — гашыш, масай 0,4 грама, — распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

У дачыненні да артыста заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе закладу.

Нагадаем, раней у СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што артыст быў затрыманы з 2 кг гашышу. Сам Ціма Беларускіх апублікаваў у Instagram відэа, у якім зняпраўдзіў абвінавачванні і растлумачыў, што знаходзіцца дома, аднак з ім усё ў парадку.

Nashaniva.com