Петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім за дзень падпісалі больш за 40 тысяч чалавек

абноўлена

Аўтары петыцыі (Каардынацыйная рада) лічаць, што забарона на выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі не абгрунтавана нічым, акрамя палітычнага ціску на грамадзян, нязгодных з дзеяннямі ўладаў.

30.01.2021 / 11:27

— Грамадзяне павінны мець магчымасць звяртацца ў дзяржаўныя органы, патрабаваць прызнання пэўных кампаній, асоб, колераў экстрэмісцкімі. Але мы дакладна ведаем, што забарона бел-чырвона-белай сімволікі — гэта не жаданне народа, а капрыз 100 чалавек, — гаворыцца ў звароце, які плануецца адправіць у Генпракуратуру і Міністэрства культуры.

У петыцыі нагадваюць, што бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным сцягам Беларусі з 1991 па 1995 год, з'яўляецца прыкладам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

Nashaniva.com