Сіноптыкі: 3 лютага — мокры снег, галалёд

03.02.2021 / 08:32

3 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, у паўднёвых раёнах з дажджом), паведамляе Белгідрамет. Месцамі туман. Па поўдні рэспублікі ў многіх раёнах, на астатняй тэрыторыі месцамі чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём -2..+4°С.

Сёння ў Мінску: воблачна. Часам ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі па горадзе слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай 0..-2°С, днём -1..+1°С, увечары -1..+1°С.

Nashaniva.com