У Мінску прышчэпку ад каранавіруса атрымалі 1445 чалавек

Аднак робяць прышчэпкі пакуль толькі медработнікам

03.02.2021 / 10:04

Прышчапляць сталі 19 студзеня расійскай вакцынай «Спадарожнік V».

Працэдура вакцынацыі складаецца з дзвюх ін'екцый з інтэрвалам у тры тыдні.

Мяркуецца, што масавая вакцынацыя грамадзян Беларусі пачнецца ў красавіку, паведамляюць Мінск-навіны.