Сіноптыкі прагназуюць на чацвер моцны снег
03.02.2021 / 11:08
Сіноптыкі паведамляюць, што 4 лютага па краіне месцамі чакаецца моцны снег, а таксама мокры снег, наліпанне мокрага снегу і галалёд.
На дарогах — галалёдзіца. Удзень па Гомельшчыне ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.
У Мінску чакаецца снег і нават завіруха, паўночны вецер да 13 м/с. Раніцай і ўдзень да мінус 6, да вечара тэмпература апусціцца да мінус 13.
У пятніцу і на выходных моцна пахаладае. Паводле pogoda.by, у ноч на нядзелю ў Мінску да мінус 27.