Мінфін чакае $500 мільёнаў другога траншу расійскага крэдыту
Міністэрства фінансаў Беларусі разлічвае атрымаць $500 мільёнаў другога траншу расійскага крэдыту на $1 млрд у першым паўгоддзі, паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.
03.02.2021 / 12:20
«У цэлым вызначана, што ён (другі транш) прыйдзе сёлета. Пакуль планава настройваемся на яго атрыманне ў першым паўгоддзі», — цытуе Селіверстава БелТА.
Першы транш ($500 млн) паступіў у Беларусь у канцы снежня 2020 года.
Міністр адзначыў, што «пытання па атрыманні другога траншу ў студзені не ставілася».
21 снежня 2020 года ўрады Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб прадастаўленні беларускаму боку чарговага дзяржкрэдыту РФ на суму, эквівалентную $1 млрд. Улік запазычанасці па крэдыце будзе весціся ў расійскіх рублях.