«Вярнуўся і забраў яе адзенне»: падрабязнасці жорсткага забойства непаўналетняй у Наваполацку

СК завяршыў расследаванне справы аб забойстве ў Наваполацку 16-гадовы дзяўчыны, што здарылася 11 чэрвеня.

03.02.2021 / 12:47

Месца, дзе было знойдзена цела дзяўчыны. Фота з матэрыялаў крымінальнай справы.

Цела дзяўчыны знайшлі ў рацэ, у зарасніках травы. Тады стала вядома, што да забойства датычны 20-гадовы магілёвец, які ў Наваполацку быў у камандзіроўцы.

Малады чалавек пазнаёміўся з дзяўчынай у сацсетцы і ўгаварыў сустрэцца на гарадской плошчы. Зайшлі ў краму, а потым вырашылі адпачыць на беразе Дзвіны.

Каля ракі хлопец згвалтаваў, збіў дзяўчыну, а калі яна перастала падаваць прыкметы жыцця, адцягнуў цела ў раку і пакінуў у зарасніках травы. Назаўтра вярнуўся да ракі і сабраў у пакет адзенне, а потым з'ехаў у Магілёў.

Следчыя ўжо тады западозрылі замешанасць маладога чалавека, спрабавалі з ім стэлефанавацца, але ён не браў слухаўку.

Але пасля вяртання ў Магілёў ён сам прыйшоў у СК з прызнаннем віны.

Спачатку хлопец спрабаваў казаць аб правалах у памяці, прычыну сваёй агрэсіі патлумачыць не мог. Віну сваю ён таксама не прызнаваў, аргументуючы гэта тым, што намеру на забойства не было.

Аднак эксперты ўстанавілі, што дзяўчына памерла ад траўматычнага шоку.

Nashaniva.com