Міліцыя правярае інфармацыю пра «мініраванне» некалькіх гімназій Мінска

03.02.2021 / 16:03

Мінская міліцыя паведамляе, што сёння а 15-й гадзіне ў адну з навучальных устаноў паступіў ананімны электронны ліст, што «замініравана» пяць устаноў: гімназіі №2, №11, №38, гімназія-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка, а таксама школа №203. Яны размешчаныя на тэрыторыі Першамайскага раёна сталіцы (паўночны ўсход горада).

На месца выехалі супрацоўнікі міліцыі, праводзіцца эвакуацыя, працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы.