Смяротнасць у Вілейскім раёне ў 2020-м на 27% большая за 2019-ы
На сайце Вілейскай ЦРБ з’явіліся дэмаграфічныя паказчыкі за мінулы год.
04.02.2021 / 14:01
Рэгіянальная газета
У 2020 годзе насельніцтва горада і раёна склала 48 500 чалавек (у 2019 — 46810).
Памерла 957 чалавек (у 2019 — 756). Такім чынам, рост смяротнасці склаў 27%.
Нарадзілася 371 дзіця (у 2019 — 415).
Памерла адно дзіця ва ўзросце да года. У 2019 такіх выпадкаў на Вілейшчыне было тры.
Натуральны прырост насельніцтва па раёне — мінус 586 (у 2019 — мінус 341), піша Рэгіянальная газета.
Раней на аснове асобных апублікаваных звестак стала вядома, што смяротнасць у Магілёве, Мінскім раёне і Баранавічах у 2020 годзе на 20—30% перавышае паказчыкі 2019 года.
Статыстыка смяротнасці за 2020 годзе па краіне ў цэлым засакрэчаная, хоць раней штогод публікавалася. Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая хавае статыстыку смяротнасці за год, калі пачалася пандэмія каранавіруса.
У 2019 годзе ў Беларусі памерла каля 120 тысяч чалавек.
Па афіцыйных дадзеных, у 2020-м ад кавіду ў Беларусі памерла толькі 1424 чалавек.