Беларуская зборная 24 сакавіка згуляе дома з Гандурасам

У рамках падрыхтоўкі да кваліфікацыі ЧС-2022 па футболе зборная Беларусі прыме Гандурас. Гульня адбудзецца 24 сакавіка ў 20:00 па беларускім часе.

05.02.2021 / 08:42

Гандурас у рэйтынгу ФІФА на 64-м месцы, беларусы на 88-м. Каманды ўжо сустракаліся — 27 мая 2010 года ў таварыскай сустрэчы, якая праходзіла ў Аўстрыі, была нічыя, 2:2.

Гандурас быў удзельнікам ЧС-2014 па футболе ў Бразіліі, але заняў апошняе месца ў групе, прайграўшы ва ўсіх трох матчах (Францыі, Эквадору і Швейцарыі).

Ужо праз тры дні пасля сустрэчы з Гандурасам, беларусы стартуюць у адборы ЧС-2022 хатнім паядынкам з Эстоніяй, а 31-га сакавіка на выездзе пазмагаюцца з Бельгіяй. У нашай групе таксама Уэльс і Чэхія.