«Аўтаўладальнікаў заклікаю ўзяць шуфлі»: Мінгарвыканкам абвясціў дзень прыборкі снегу
05.02.2021 / 10:37
Фота Надзеі Бужан
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч абвясціў у Мінску дзень навядзення парадку і прыборкі снегу, паведамляе БелТА.
«Снегу ўчора выпала шмат. Нам трэба ў сціслыя тэрміны яго прыбраць. Суб'екты гаспадарання павінны папрацаваць на сваіх замацаваных тэрыторыях. Але і аўтаўладальнікаў заклікаю ўзяць у рукі шуфлі і расчысціць парковачныя месцы ў дварах. Сёння дзень навядзення парадку ў Мінску», — сказаў ён.