Лукашэнка: Сёння краіне патрэбны новыя прарыўныя, эфектыўныя, інавацыйныя тэхналогіі
Аб гэтым ён заявіў на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, піша БелТА.
05.02.2021 / 10:50
БелТА
«Сёння краіне патрэбны новыя прарыўныя, эфектыўныя, інавацыйныя тэхналогіі. Гэта выдатны шанец па-сапраўднаму заявіць пра сябе для тых, хто сапраўды заклапочаны развіццём навукі і лёсам Беларусі, — падкрэсліў ён. — Бо навука даўно стала не толькі інструментам пазнання, але і рэальнай прадукцыйнай сілай, якая вызначае прагрэс ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці».