У «Грынрозніцы» патлумачылі прыход сілавікоў планавай праверкай
Учора ў офісе кампаніі «Грынрозніца», што валодае магазінамі Green, у бізнэс-цэнтры на Ціміразева ў Мінску працавалі сілавікі. Прычым супрацоўнікі пры гэтым не выходзілі на сувязь, а пазней адмаўляліся ад каментароў.
05.02.2021 / 11:40
Tut.by
Сёння крыніца ў кампаніі распавяла Tut.by, што гэта была планавая праверка. «Проста ў офіс прыйшло адразу шмат правяральнікаў, яны папрасілі паставіць іх у прыярытэт. На сёння кампанія працуе ў поўным аб'ёме, усе супрацоўнікі на працоўных месцах, рахункі не блакаваныя», — сказала крыніца.
Суразмоўца не патлумачыў, з якой менавіта структуры прыходзілі ў офіс. Аднак на сайце Камітэта дзяржкантролю ёсць план выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2021 года (па стане на 4 лютага). Там пазначана, што ў лютым ТАА «Грынрозніца» праверыць Камітэт дзяржкантролю.