У Гродне маршрутка ўрэзалася ў фуру. Пацярпелі два чалавекі

Здарэнне адбылося ў чацвер каля 19:00 на вуліцы Курчатава, паведамляе мясцовае ДАІ.

05.02.2021 / 12:54

ДАІ

27-гадовы кіроўца маршруткі ехаў у напрамку вуліцы Горкага, няправільна абраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў аўтафуру.

У выніку ДТЗ адзін з пасажыраў атрымаў пералом рукі. 36-гадовага мужчыну пасля агляду медыкамі адпусцілі дадому. Яшчэ адна пасажырка для дадатковага абследавання зараз знаходзіцца ў стацыянары.