Скандал у віленскай школе: настаўніца дражніць дзяцей і бацькоў фотамі з Мальдываў

У Літве ўжо некалькі месяцаў дзейнічае жорсткі каранцін, навучанне цалкам праводзіцца дыстанцыйна. Настаўніца адной з віленскіх школ скарысталася момантам, з'ехала на Мальдывы і працуе адтуль. Бацькі вучняў абурыліся гэтым, піша Delfi.

05.02.2021 / 14:28

View this post on Instagram

A post shared by MokytojaVeronika (@teacher_veronika)

«Мала таго, яна пра гэта піша ў фэйсбуку і дзеліцца інфармацыяй пра адпачынак. 

Інфармацыя публічная: настаўніца запрашае да сябе ў сябры бацькоў сваіх дзяцей. На профілі ёсць фатаграфіі і ў купальніку. Гэта нармальна для настаўніка? Гэта этычныя паводзіны? Дзеці другі год не змогуць адзначыць дзень нараджэння, яны абмежаваныя ў сваёй свабодзе, не могуць сустракацца з сябрамі, не могуць наведваць гурткі, а настаўніца Вераніка дражніць дзяцей і іх бацькоў фатаграфіямі з Мальдыўскіх выспаў.

Яшчэ адзін момант — мы сумняваемся, што педагог можа аддалена працаваць з-за мяжы» — напісалі ў рэдакцыю бацькі. Па іх словах, яны ўжо звярнуліся ў Міністэрства навукі, адукацыі і спорту Літвы.

Сама настаўніца на званкі журналістаў не адказала. Дырэктар гімназіі сказаў, што вядзецца расследаванне сітуацыі. 

Nashaniva.com