Дырэктар «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» і юрыст арганізацыі прызнаныя палітвязнямі

Дырэктар «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргей Драздоўскі і юрыст арганізацыі Алег Граблеўскі празнаныя палітычнымі зняволенымі.

05.02.2021 / 15:14

Алега і Сяргея затрымалі 3 лютага. Вядома, што Алег Граблеўскі з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе і змешчаны ў ІЧУ на 72 гадзіны. Сяргей Драздоўскі, які таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага, змешчаны пад хатні арышт з забаронай на выкарыстанне сродкаў камунікацыі. Адвакатамі Алега і Сяргея дадзены падпіскі аб неразгалошанні.

Адпаведна, адсутнічае інфармацыя аб абставінах справы, іх затрымання і ўтрымання пад вартай.

Праваабаронцы нагадваюць, што ў Беларусі ўжо 227 палітвязняў.

Nashaniva.com