У Гомелі за палітыку судзілі 15-гадовага

У Гомелі вынеслі прысуд 15-гадоваму юнаку з Добруша, які адміністраваў тэлеграм-канал «Даныя карнікаў Беларусі», паведамляе гомельскае тэлебачанне.

05.02.2021 / 18:59

Суддзя вырашыў адправіць падлетка ў спецыяльную выхаваўчую ўстанову закрытага тыпу на два гады. Верагодна, хлопец стане самым маладым палітвязнем краіны.

Падлетка ўдалося вылічыць у кастрычніку таго года. Тэлеграм-канал непаўналетні напаўняў персанальнымі звесткамі супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны.

Сілавікі абяцалі праверыць, ці не парушыў падлетак адразу чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса:

Аднак па ўсіх гэтых артыкулах крымінальная адказнасць пачынаецца ў 16 гадоў. Добрушскага падлетка пакараць па іх немагчыма.

Nashaniva.com