«Помпы працуюць у штатным рэжыме». У Мінэнерга запэўніваюць, што з БелАЭС усё добра

У Міністэрстве энергетыкі абверглі інфармацыю, якая з'яўляецца ў некаторых Telegram-каналах, аб дэфектах на адной з цыркуляцыйных помпаў першага энергаблока БелАЭС.

05.02.2021 / 21:38

— Усе помпы першага энергаблока працуюць у штатным рэжыме. Працягваюцца работы па асваенні намінальнай магутнасці рэактара ў адпаведнасці з этапнай праграмай доследна-прамысловай эксплуатацыі, — заявілі ў Мінэнерга.

Nashaniva.com