Стаў вядомы поўны склад удзельнікаў канцэрта «Усебеларускага народнага сходу»
09.02.2021 / 15:22
Tut.by
Пад акампанемент аркестра МУС РБ на сцэне Палаца спорту 11 лютага выступяць Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Юлія Быкава («Aura»), Уладзімір Громаў, Вікторыя Алешка, Жанэт, Алёна Ланская, Руслан Аляхно, арт-група «Беларусы», сёстры Груздзевы ды многія іншыя, паведамляе Фонд музычнай салідарнасці.
Будуць ансамблі «Песняры», «Бяседа» і «Ровесник», хор «Пеўнікі» (Брэст), «Ві-за-ві» (Орша), «Белыя Росы» (Гродна), хор Цітовіча і хор Свята-Духава сабора.
Чакаюцца выступы балета «Radiodance» і нават цыркавой трупы.