Каталіцкаму таварыству «Карытас» не далі дазвол на дабрачынны праект

Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закупку хатніх жывёлаў, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых, паведамляе catholic.by.

10.02.2021 / 13:25

Дабрачынны праект ладзіць Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 патрабуючым.

Прычына нерэгістрацыі сродкаў невядомая. Супрацоўнікі рэлігійнай місіі тлумачэнняў не атрымалі.