Азаронак: Перлін прыпаўзаў да Эйсманта, маліў вярнуць. Перлін: Гэта выдумкі!

Прапагандыст Рыгор Азаронак у сваёй перадачы на СТБ жорстка прайшоўся па вядучым Яўгену Перліну, які ў жніўні звольніўся з БТ. Наракаў, што ў Перліна паверылі, далі ўласнае шоу, а той кінуў калег з дзяржаўнага тэлебачання.

12.02.2021 / 11:47

«Пасля прыпаўзаў да старшыні, прасіўся назад, маліў вярнуць», — заявіў Азаронак. 

«Наша Ніва» спытала ў самога Яўгена: ці праўда, што хадзіў на БТ і прасіўся ў эфір?

«Гэта выдумка Азаронка. Ці не яго», — абверг Перлін.

Сямён Цыбульскі