Сіноптыкі: 15 лютага — да -14

15.02.2021 / 07:07

15 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўночна-заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра максімальная днём -7..-13°C, у паўднёва-заходніх раёнах -3..-6°C.

У Мінску без істотных ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай -9..-11°C, днём -8..-10 ° C, увечары -12..-14°C.

Nashaniva.com