Ішоў праз поле і захрас у снезе. Пад Магілёвам ратавальнікі вызвалілі са снежнага палону пенсіянера

Здарэнне адбылося 14 лютага каля в. Дубінка-1.

15.02.2021 / 10:22

64-гадовы мужчына вяртаўся з лецішча. Дарогу на аўтобусны прыпынак вырашыў скараціць і пайшоў праз поле, паведамляе 112.by.

Але сілы не разлічыў. Праз некаторы час мужчына зразумеў, што з-за вялікай вышыні снегу і стомленасці самастойна ісці не можа.

Але ў яго быў мабільны тэлефон, ён набраў ратавальнікаў.

Ратавальнікі знайшлі мужчыну за 500 метраў ад вёскі. З дапамогай снегаходу яны дасталі яго са снежнага палону і адвезлі дадому. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

112.by

112.by