У Столінскім раёне аднагадовы хлопчык атруціўся кроплямі для вачэй 

Здарэнне адбылося 12 лютага. 30-гадовая жанчына разбірала сямейную аптэчку.

15.02.2021 / 11:11

Яна паклала ў пакет на падлогу флакон з рэшткамі кропель для вачэй, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

На некалькі хвілін адцягнулася, у гэты момант яе аднагадовы сын дастаў з пакета флакон і выпіў змесціва. Дзіця шпіталізавана з атручваннем.