Мінздароўя: За суткі 1100 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зафіксавана 1100 выпадкаў каранавіруса, выпісаныя 827 чалавек.

15.02.2021 / 12:36

Учора было 1658 выпадкаў, пазаўчора — 1733.

За ўвесь час зарэгістравана 269 787 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 259 029.

За ўвесь памерлі 1858 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 9613 тэстаў. За ўвесь час 4 690 812 тэстаў.