Па СТБ паказалі дзіўны ролік са словамі «Накажи их, Боже, накажи»

Па СТБ паказалі дзіўны ролік: пад словы «Накажи их, Боже, накажи» ды «Прокляни их, Боже, прокляни» паказваюць відэашэраг з Герасіменяй, Агурбаш, Бабарыкам, Перліным, Латушкам, Ціханоўскай і іншымі.

15.02.2021 / 13:23

А пад словы «Сохрани их, Боже» — дэлегатаў УНС і Лукашэнку.

Вядома, што гэту песню напісаў яшчэ ў 1984 годзе савецкі паэт Міхаіл Ножкін, аўтар хіта часоў СССР «Апошняя электрычка». З 2015 года Ножкін з'яўляецца ганаровым членам Саюза пісьменнікаў ДНР.