На праспекце Незалежнасці «Таёта» збіла на пераходзе 16-гадовую дзяўчыну
Здарэнне адбылося ў 9.50 у раёне вуліцы Філімонава.
15.02.2021 / 13:43
Скрыншот СТБ
Кіроўца «Таёты» пры з'ездзе з праспекта ў напрамку вуліцы Філімонава пры павароце направа здзейсніў наезд на дзяўчыну.
Яна пераходзіла дарогі па рэгуляваным пешаходным пераходзе.
Дзяўчына атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў бальніцу, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.