Лаўроў абвінаваціў Брусэль у разрыве адносін паміж Расіяй і ЕС

15.02.2021 / 14:49

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў абвінаваціў Брусэль у разрыве адносін паміж Расіяй і Еўрасаюзам. Такую заяву ён зрабіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы са сваім фінскім калегам Пека Хаавіста, трансляцыя мерапрыемства вялася на YouTube-акаўнце тэлеканала RT.

Расійскі міністр падкрэсліў, што разрыў адносін паміж Масквой і Брусэлем адбываецца ўжо на працягу многіх гадоў.

«Каркас гэтых адносін быў свядома разбураны па ініцыятыве Брусэля», — заявіў Лаўроў.

Nashaniva.com