Лукашэнка спадзяецца на «хуткае вяртанне двухбаковага дыялогу» з Літвой
Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, скіраваным народу Літвы з нагоды Дня Незалежнасці краіны.
16.02.2021 / 08:02
«Гісторыя мірнага суіснавання нашых народаў налічвае некалькі стагоддзяў. Беларусы заўсёды паважалі права сваіх суседзяў на вызначэнне шляху самастойнага развіцця. Наша добрасуседства спрадвеку захоўвалася дзякуючы народнай дыпламатыі, трывалым гуманітарным і гаспадарчым сувязям», — цытуе віншаванне БелТА.
Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на ўсе супярэчнасці, Мінск па-ранейшаму зацікаўлены ў далейшым паглыбленні кантактаў з Вільняй па лініі рэгіёнаў, прадпрыемстваў і ўстаноў: «Для хуткага вяртання двухбаковага дыялогу ў канструктыўнае рэчышча неабходна як мага больш эфектыўна выкарыстоўваць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва ў розных галінах. Упэўнены, што сумесная праца будзе служыць пабудове даверу і адпавядае чаканням жыхароў абедзвюх краін».
Літва сярод першых не прызнала афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні і ўвяла санкцыі супраць лукашэнкаўцаў.