Заўтра маразы крыху аслабнуць, а ў чацвер зноў да мінус 25°С
Сёння а 7-й раніцы ў Мінску было мінус 23°С.
16.02.2021 / 11:44
Сіноптыкі прагназуюць, што ў сераду ўначы будзе -10..-16°С, месцамі да -20°С. «Найцяплей» па Брэсцкай вобласці — мінус 7..-9°С. Удзень ад -2°С па паўднёвым захадзе да -10°С па ўсходзе краіны.
У Мінску, паводле meteoinfo.by, раніцай у сераду будзе да мінус 11°С (сёння раніцай было мінус 23,3°С). Пад вечар 17 лютага тэмпература апусціцца да мінус 16°С.
А чацвер зноў будзе вельмі халодна. У Мінску раніцай 18 лютага да мінус 22°С, па краіне да мінус 25°С.